Адкрыты вучэбны занятак па вучэбным прадмеце "Беларуская літаратура"
26 красавіка ў каледжы быў праведзены адкрыты вучэбны занятак па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” на тэму “Абагульненне па рамане У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”.
На працігу занятка выкладчык Каплун Ж.Я. выхоўвала у навучэнцаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, любоў і павагу да Беларусі і беларусаў, фарміравала духоўна-маральныя каштоўнасці. Для гэтага былі прыменены наступныя прыёмы і метады: інсцэніраванне ўрыўкаў з рамана “Каласы пад сярпом тваім”, заданні: “Пазнай героя”, “Каму належаць словы”, бліц-апытванне, узноўлена літаратурнае паняцце “Сімвал”, разгадана крыжаванка “Уласныя імёны ў рамане”, праведзена кінавіктарына па творчасці У.Караткевіча.
У канцы вучэбнага занятка навучэнцы ацанілі сваю працу, вызначылі ўзровень уласных дасягненняў і вызначылі, якія маральна-этычныя нормы паводзін, неабходныя чалавеку ў жыцці, сфармаляваў у рамане Уладзімір Караткевіч.